Біл Гейтс

(Перанакіравана з «Біл Гэйтс»)

Ўільям Гэнры Ґейтс ІІІ (па-ангельску: William Henry Gates III, нар. 28 кастрычніка 1955 году ў Сіетле) — амэрыканскі прадпрымальнік, адзін з кіраўнікоў Фонда Біла і Мэлінды Ґейтс. З 1996 да 2007 году быў самым багатым чалавекам на Зямлі па вэрсіі часопіса «Форбс». У наш час яго багацьце складае прыкладна 58 млрд даляраў ЗША.

Біл Гейтс
Bill Gates
Дата нараджэньня 28 кастрычніка 1955(1955-10-28)[1][2][3][…] (69 гадоў)
Месца нараджэньня Сіетл, ЗША
Месца вучобы Гарвардзкі ўнівэрсытэт
Занятак прадпрымальнік, праграмоўца, філянтроп
Навуковая сфэра інфарматыка, бізнэс
Месца працы Карпарацыя «Майкрасофт»
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Нацыянальная інжынэрная акадэмія ЗША[d][4] і Кітайская інжынерная акадэмія[d][5]
Бацька Bill Gates Sr.[d]
Маці Mary Maxwell Gates[d]
Дзеці Jennifer Katherine Gates[d], Phoebe Adele Gates[d] і Rory John Gates[d]
Узнагароды
рыцар-камандор ордэна Брытанскай імпэрыі камандор ордэна Ганаровага легіёну Grand Cordon of the Order of the Rising Sun Крыж Прызнаньня камандор ордэна Зоркі Румыніі Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды Grand Cross of the Order of Prince Henry Падма Бгушан Нацыянальны мэдаль ЗША ў галіне тэхналёгіяў і інавацыяў[d] (1992) прэмія Ласкера — Блумберга за дзяржаўную службу[d] (2013) прэмія Фулбрайта[d] (2010) узнагарода «Сярэбраны бізон»[d] (2010) Ганаровы член Брытанскага камп'ютарнага таварыства[d] (1994) United Nations Population Award[d] (2010) ордэн Ацтэцкага арла NAS Public Welfare Medal[d] (2013) Bower Award for Business Leadership[d] (2010) ганаровы доктар Універсітэта Цынхуа[d] (2007) honorary doctor of Royal Institute of Technology[d] (7 лютага 2002) ганаровы доктар Каралінскага інстытута[d] (23 студзеня 2008) ганаровы доктар Гарвардзкага ўнівэрсытэту[d] (2007) Чалавек року паводле Financial Times[d] (1994) honorary doctor of Stockholm University[d] (2002) Бэмбі[d] (14 лістапада 2013) прэмія Боўэра[d] (2010) American Library Association Honorary Membership[d] (1998)
Сайт www.microsoft.com
Подпіс Выява аўтографу

Разам з Полам Аленам зьяўляецца заснавальнікам карпарацыі «Майкрасофт», пасаду прэзыдэнта якой Ґейтс пакінуў у чэрвені 2008 году.

Біяграфія

рэдагаваць

Біл Ґейтс нарадзіўся ў Сіетле (ЗША), у сям’і адваката Ўільяма Гэнры Ґейтса ІІ і ўдзельніка савету дырэктараў First Interstate Bank, Pacific Northwest Bell і нацыянальнага савета United Way Мэры Максвэл Ґейтс.

Ґейтс вучыўся ў прывілеяванай школе Сіетлу, дзе атрымаў магчымасьць навучыцца праграмаваньню на мінікампутары, па астатніх прадметах Ґейтс меў невысокія адзнакі. У канцы навучаньня ў пачатковай школе дрэнныя паводзіны Ґейтса ўсхвалявалі бацькоў і настаўнікаў так моцна, што яму давялося наведаць псыхіятра.

У 1973 годзе ён паступіў у Гарвардзкі ўнівэрсытэт, але быў выключаны праз два гады. Пасьля гэтага Ґейтс пачаў займацца выключна стварэньнем праграмнага забесьпячэньня. У гэтым жа годзе сумесна з Аленам Ґейтс заснаваў кампутарную кампанію Micro-Soft, якая потым пачала называцца Карпарацыя «Майкрасофт».

1 студзеня 1994 году Ґейтс ажаніўся з Мэліндай Фрэнч. Яны маюць трох дзяцей — Джэніфэр Катрын, Роры Джона і Фібі Адэль.

У 1998 годзе Біл Ґейтс падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта карпарацыі «Майкрасофт», у 2000 годзе і з пасады галоўнага выканаўчага дырэктара.

2 красавіка 2005 году Міністэрства замежных справаў Вялікабрытаніі абвясьціла аб узнагародзе Ґейтса тытулам Рыцара-Камандора Ордэна Брытанскай імпэрыі за яго ўнёсак у разьвіцьцё брытанскіх прадпрыемстваў і за яго высілкі па зьмяншэньні жабрацтва ў сьвеце.

У 2005 годзе Біл Ґейтс і яго жонка Мэлінда Ґейтс былі абвешчаны людзьмі году амэрыканскім часопісам Time.

З 7 чэрвеня 2007 году Ґейтс атрымаў пасьведчаньне аб сканчэньні Гарвардзкага ўнівэрсытэту.

7 студзеня 2008 году Біл Ґейтс абвясьціў аб сваім намеры сысьці з пасады кіраўніка карпарацыі «Майкрасофт» у ліпені 2008 году, заняўшыся выключна дабрачыннасьцю. Сышоўшы з пасады 27 чэрвеня 2008 году Ґейтс застаўся найбуйнейшым акцыянэрам «Майкрасофт» (8,7% акцыяў).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць