Бібліятэка імя Ірэнэя Агінскага (Рэтаў)

бібліятэка ў Рэтаве (Летува)

Публічная бібліятэка імя Ірэнэя Агінскага Рэтаўскага самакіраваньня (па-летувіску: Rietavo savivaldybės Irenėjaus Oginskio viešoji biblioteka) — галоўная бібліятэка Рэтаўскага самакіраваньня, знаходзіцца ў Рэтаве (Летува). Фонд налічвае больш за 75 тыс. адзінак[1].

Публічная бібліятэка імя Ірэнэя Агінскага Рэтаўскага самакіраваньня
Rietavo savivaldybės Irenėjaus Oginskio viešoji biblioteka
КраінаЛетува
МесцазнаходжаньнеРэтаў
Адрэса LT-90313, вул. Плунгес, 19
Тэлефон (8 448) 68 612
Заснаваная 1937
Каардынаты 55°43′28″ пн. ш. 21°55′52″ у. д. / 55.7244° пн. ш. 21.9311° у. д. / 55.7244; 21.9311
Колькасьць філіяў 6
Калекцыя
Памер збору 75 165 асобнікаў
Досяг і карыстаньне
Гадавая выдача 71 241 асобнік
Наведваньняў 42 974
Чытачоў 1870
Іншыя зьвесткі
Кіраўнік Эрыка Пранкявічэне
Афіцыйны сайт

Мінуўшчына рэдагаваць

Першую бібліятэку ў Рэтаве заснавалі Агінскія: у 1855 року ў дакумэнтах яна згаданая ў родавым маёнтку Ірынея Клеафаса(d). Па сьмерці ягонага сына Багдана(d) маёнтак заняпаў і неўзабаве згарэў разам зь бібліятэкай[2].

Датай заснаваньня грамадзкай бібліятэкі ў Рэтаве лічыцца 1937 рок. У 1950 яна стала раённай; у 1963 Рэтаўскі раён(d) скасаваны, бібліятэка стала мескай. 1 верасьня 2000 року атрымала статус публічнай бібліятэкі Рэтаўскага самакіраваньня, да яе далучаныя 7 вясковых бібліятэкаў[2]. У 2010 року бібліятэка атрымала назву імя Ірэнэя Агінскага[3]. У 2016 року закрытая філія ў Гірдвайнаі(d)[4].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Biblioteka (лет.). Rietavo savivaldybė. Праверана 12 красавіка 2023 г. Архіўная копія ад 26 лютага 2022 г.
  2. ^ а б Rietavo savivaldybės Irenėjaus Oginskio viešoji biblioteka (лет.). Lietuvos savivaldybių viešųjų bibliotekų asociacija (7 красавіка 2018). Праверана 12 красавіка 2023 г. Архіўная копія ад 25 чэрвеня 2022 г.
  3. ^ Apie biblioteką (лет.). Rietavo savivaldybės Irenėjaus Oginskio viešoji biblioteka (28 жніўня 2020). Праверана 12 красавіка 2023 г. Архіўная копія ад 7 кастрычніка 2022 г.
  4. ^ Struktūra ir kontaktai (лет.). Rietavo savivaldybės Irenėjaus Oginskio viešoji biblioteka (28 жніўня 2020). Праверана 12 красавіка 2023 г. Архіўная копія ад 7 кастрычніка 2022 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць