Бюраканская астрафізычная абсэрваторыя
Бюраканская астрафізычная абсэрваторыя імя В. А. Амбарцумяна — адна зь вядучых навуковых устаноў Нацыянальнай акадэміі навук Армэніі. Абсэрваторыя знаходзіцца ў Арагацотнскай вобласьці ў Армэніі на паўднёвым схіле гары Арагац на вышыні 1490 м на ўскраіне вёскі Бюракан. Комплекс будынкаў абсэрваторыі зьяўляецца архітэктурным помнікам.
Кіраўнікі абсэрваторыі
рэдагаваць- 1946—1988 — Віктар Амбарцумян — ініцыятар заснаваньня і першы дырэктар абсэрваторыі
- 1988—1993 — Эдуард Хачыкян[1]
- 1993—1994 — Айк Аруцюнян (в. а. дырэктара)[2]
- 1994—1999 — Арташэс Петрасян[3]
- 1999—2003 — Эдуард Хачыкян (другі тэрмін)[1]
- з 2003 — Айк Аруцюнян
Гісторыя
рэдагавацьБюраканская абсэрваторыя была заснавана ў 1946 годзе па ініцыятыве на той час чальца-карэспандэнта АН СССР Віктара Амбарцумяна, які доўгі час быў яе дырэктарам. Будаўніцтва комплексу пачалося вясной таго ж году пад кіраўніцтвам Самвэла Сафарана. У год заснаваньня абсэрваторыі быў створаны часопіс «Паведамленьні Бюраканскай абсэрваторыі». З 1998 году абсэрваторыя носіць імя В. А. Амбарцумяна.
Афіцыйнае адкрыцьцё абсэрваторыі адбылося толькі 19 верасьня 1956 году.
На тэрыторыі абсэрваторыі ў 1961 годзе была створана станцыя Астранамічнага інстытуту імя В. В. Собалева (раней АТ ЛДУ).