Бухтармінцы
Бухтармінцы, Каменшчыкі — этнаграфічная група расейцаў, па паходжаньні — стараабрадцы паволжскіх і цэнтральных расейскіх губэрняў, якія бяжалі ад ніканаўскіх рэформаў у Сыбір. Пасяліліся ў гарах («у камнях») па рэкам Бухтарма і Уймон на Алтаі (на тэрыторыі сучаснага ўсходняга Казахстана). У сувязі зь цяжкадаступнасьцю мясцовасьці бухтармінцы доўгі час заставаліся невядомымі ўладам і толькі ў 1791 годзе былі афіцыйна ўключаны ў расейскае падданства.
Шматлікія элемэнты матэрыяльнай і духоўнай культуры бухтармінцаў адрозьніваліся захаваньнем шэрагу архаічных рысаў, што зьяўляецца сьледзтвам пражываньня іх у цяжкадаступных горных далінах у адрыве ад асноўнага масіва расьсяленьня расейскага народа і замкнёнага ладу жыцьця.
У выніку кантактаў (у тым ліку шлюбных) зь мясцовымі этнасамі (казахамі і алтайцамі) часткова зьмяніліся некаторыя элемэнты культуры і быта (напрыклад, зьявіліся шаравары ў жанчынаў, арнамжнт).