Бурыда́наў асёл — філязофскі парадокс, названы па імені Жана Бурыдана, нягледзячы на ​​тое, што быў вядомы яшчэ з працаў Арыстоцеля, у якіх было пастаўлена пытаньне: як асёл, якому прадастаўлены два аднолькавыя прывабныя пачастункі, можа ўсё ж такі рацыянальна зрабіць выбар?

Карыкатура прыкладна 1900 г. ЗША ў выглядзе бурыданава асла вагаюцца паміж Панамай і Нікарагуа ў якасьці месца для будучага міжакіянскага каналу.

Бурыдан нідзе не згадваў дадзенай праблемы, але закранаў падобную тэму, адстойваючы пазыцыю маральнага дэтэрмінізму — што чалавек, сутыкнуўшыся з выбарам, павінен выбіраць у бок большага дабра. Бурыдан дапусьціў, што выбар можа быць запаволены ацэнкай вынікаў кожнага выбару.

Пазьней іншыя пісьменьнікі ўтрыравалі гэты пункт гледжаньня, прыводзячы прыклад з аслом і двума аднолькава даступнымі і добрымі ахапкамі сена і сьцьвярджаючы, што ён абавязкова памрэ з голаду, пакуль прыме рашэньне. Гэтая вэрсія стала шырока вядомая дзякуючы Ляйбніцу[1].

У рамках лёгікі самой задачы можна, аднак, паказаць, што рацыянальна думаючы асёл ніколі не памрэ з голаду, хоць і нельга сказаць, які ахапак сена ён абярэ. Адмову ад ежы можна таксама лічыць выбарам. Такім чынам, з трох варыянтаў выбару (ахапак сена зьлева, ахапак справа і галодная сьмерць) трэці варыянт будзе горшы за ўсіх, таму асёл яго не абярэ ніколі[2].

Таксама ў некаторых інтэрпрэтацыях разглядаецца і магчымае зьмяненьне сытуацыйнага кантэксту: злучэньне двух ахапкаў у адзін, з прычыны чаго дыхатамія зьнікае[3].

Тры дні назіраў за ім гандляр і філёзаф Бурыдан. І, напэўна, усе трое памерлі б з голаду, калі б гандляр нарэшце не здаўся і не злучыў два ахапкі сена ў адзін.

Літаратура

рэдагаваць
  • Логіка выказванняў: вучэбны дапаможнік / Гарбузаў, Віктар Мікалаевіч; Немец, Уладзімер Сьцяпанавіч; ГрДУ імя Я. Купалы. — Гродна: ГрДУ, 1997. — 44 с.
  • Матэматыка: вучэб.-мэтад. дапам. У 2 ч. Ч. 1 — 2-е выд., перапрац. / Баранцэвіч, Канстанцін Зянонавіч; Пакала, Аляксандар Анатольевіч. — Мн., БДПУ, 2005. — 176 с.
  • Матэматыка: вучэб.-мэтад. дапам. У 2 ч. Ч. 1. / Баранцэвіч, Канстанцін Зянонавіч; Пакала, Аляксандар Анатольевіч. — Мн., 1996.
  • Кантрольная праца па матэматыцы / Баранцэвіч, Канстанцін Зянонавіч; Пакала, Аляксандар Анатольевіч. — Мн., 1993.
  • Геаметрыя 7 — 11. / Пагарэлаў А. — Мн., 1991.
  • Задачнік-практыкум па матэматыцы / Пакала А. А. — Мн., 1994.
  • Асновы пачатковага курса матэматыкі / Стойлава Л. П., Пышкала А. М.— Мн., 1990.
  1. ^ Лейбниц Г. В. Досьведы тэодзіцэі аб дабрыні Божай, свабодзе чалавека і пачатку зла. Сач. у 4 т., т.4. — М.: Мысль, 1989, с. 159
  2. ^ Amartya Sen Chapter 6. Rationality and Uncertainty // Rationality and Freedom. — Harvard University Press, 2004. — P. 229. — 736 p.. — ISBN 0674013514, ISBN 9780674013513 (анг.)
  3. ^ Н. А. Пашкоўская, І. П. Гудзік, В. А. Корсакава ГДЗ. Рашэбнік па рускай мове. 6 клас.[1]