Бук лясны
Бук лясны, эўрапейскі (Fagus sylvatica) — лістападнае дрэва сямейства букавых.
Дрэва вышынёй да 20 м, ствол прамы, дыямэтрам да 0,5 м. Лісьце яйкападобнае, суцэльнакрайняе, тычынкавыя кветкі ў суквецьцях, песьцікавыя — адзіночныя. Плод — трохгранны арэшак.
Радзіма — Заходняя Эўропа.
Інтрадукаваны на Беларусі ў ХІХ ст. Вырошчваецца як дэкаратыўны, прыдатны на азеляненьне ў паўднёва-заходніх рэгіёнах, добра пераносіць падстрыганьне. Цьвіце ў траўні.