Будынак Берасьцейскага гарадзкога суда
Будынак Брэсьцейскага гарадзкога суда — двухпавярховы гісторычны будынак у Берасьці, разямешчаны на скрыжваньні вуліцаў Будзённага і 17 Верасьня.
Будынак Берасьцейскага гарадзкога суда | |
Архітэктурны стыль | канструктывізм |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Беларусь, Берасьце |
Адрас | вул. Будзённага 31 |
Пачатак будаўніцтва | кан. XIX стагодзьдзя |
Дата рэканструкцыі | 1920-я |
Гісторыя
рэдагавацьПабудаваны ў канцы XIX стагодзьдзя ў псэўдарускім архітэктурым стылі. У 1920-х быў перабудаваны ў стылі канструктывізму. Будынак пазбавіўся аздабленьня цаглянай кладкі, вокны набылі строгі прамавугольны выгляд, будынак быў атынтаваны, ніжэй вакон першага й вышэй вакон другога паверхаў былі зробленыя русты. Сам будынак працягваўся выкарыстоўвацца як гарадзкі суд. У студзені 1927-га году ў ім адбыўся працэс над 31-ым дзеячам КПЗБ. Пасьля вайны ў будынку месьцілася ўпраўленьне юстыцыі берасьцейскага аблвыканкаму, суд Берасьцейскага раёну. У 2007 годзе будынак быў унесены ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. У 2018 годзе быў праведзены рамонт паводле праекту таварыства Белрэстаўрацыя[1]. Аноўлены будынак спалучыў першапачатковыя рысы і асноўны канструктывісцкі архітэктурны строй.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://virtualbrest.by/news57278.php☁(недаступная спасылка)
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000007 |