Будацінскі замак (па-славацку: Budatínsky hrad) — замак у паўночна-заходняй Славаччыне каля гораду Жыліна, дзе рака Кісуца ўліваецца ў раку Ваг.

Будацінскі замак (лістапад 2005)

Гісторыя

рэдагаваць

Замак быў збудаваны ў якасьці абарончага ўмацаваньня ў другой палове XIII стагодзьдзя на зьліцьці рэк Кісуца і Ваг. Напачатку XIV стагодзьдзя перайшоў ва ўладаньне Матушу Чаку.

 
Уваход у замак

З 1487 году новым уладальнікам замку стаў Гашпар Сунаг, сям’я якога валодала ім да канца XVIII ст. У 1551 годзе замак перабудаваны ў рэнэсансавым стылі. Турэцкая пагроза з поўдня і ўзрастаючыя паўстаньні напачатку XVII ст. вымусілі сям’ю Сунагаў умацаваць замак новым муром з бастыёнамі. У 1745 годзе была пабудавана барочная капліца і закладзены парк. Пасьля таго, як сям’я Сунагаў памёрла, да 1945 году новымі ўладальнікамі замку сталі Чакі. Падчас рэвалюцыі 1848—1849 гадоў у Вугоршчыне імпэрскія войскі моцна пашкодзілі замак, які быў адноўлены ў 1870 годзе і служыў у якасьці баракаў. У 1872 годзе тэрыторыя навакольнага парку была паменшая будаўніцтвам чыгункі ад Кошыцэ да Богуміна. Апошняя буйная рэканструкцыя адбылася ў 19221923 гг. У цяперашні час замак зьмяшчае тры музэйных выставы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Будацінскі замаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў