Бугурт
Бугурт (ст.-в.-ням. Buhurt, старафр. bouhourt ці buhurt «удараць») — рыцарскі турнір, падчас якога дзьве групы рыцараў, узброеных затупленай зброяй (дзідамі альбо іншай зброяй, як, напрыклад, турнірная паліца, або камбінацыяй, якая складаецца з абодзьвюх тыпаў) змагаліся адзін супраць аднаго. Бітва рыцараў сам-насам называлася анг. joust — рыцарскі паядынак.[1]
Прызначэньне
рэдагавацьБугурт зьяўляўся складовай часткай турніру, апроч таго, таксама зьяўляўся сымуляцыяй аднаго з сцэнараў бітвы, а такім чынам, падрыхтоўкай да падобных сытуацыяў на вайне. Збраяносец мог заслужыць шпоры ў полі й на бугурце (частка рыштунку, якая сьведчыла аб прыналежнасьці носьбіта да саслоўя рыцараў).
Правядзеньне
рэдагавацьЗвычайна, байцы адрозьнівалі адзін аднаго па рознакаляровых крамнінных павязках. Да груп дзяліліся паводле жэрабя, а таксама набіраліся з так званых турнірных супольнасьцяў. Падчас фармаваньня групаў вызначалася колькасьць удзельнікаў бітвы, а таксама ўсталёўваўся прыз для пераможцаў. Часта прызам станавіўся конь пераможанага рыцара або дасьпехі або зброя, аднак наўзамен мог быць выплачаны грашовы эквівалент прызу. Некаторым бедным рыцарам параза на бугурце могла каштаваць эканамічнае свабоды. Толькі заможныя пераможцы маглі праявіць велікадушнасьць і дазволіць таму, хто прайграў, захаваць сваю маёмасьць, а таксама адмовіцца ад выкупу.
Па камандзе капитанаў супрацьстаялыя бакі атакавалі, групамі або сам-насам, і спрабавалі з дапамогай зброі або рук сутыкнуць праціўніка з каня. Гучныя крыкі, шум ад удараў і сутыкненьняў стваралі незвычайную атмасфэру бітвы.
Часам бугурты праходзілі настолькі хаатычна й былі настолькі крывавымі, што такія ўладыкі, як, напрыклад, Эдуард I, вымушаны былі накладаць забароны на іх правядзеньне.
Ніхто, акрамя самаго рыцара ня меў права сутыкаць праціўніка з каня. Гледачы павінны былі прыходзіць бяззбройнымі й без дасьпехаў. Конюхі ня мелі права прыносіць з сабой ні мячы, ні кінжалы, ні паліц, а геральдам была забаронена хаваць зброю пад вапэнрокамі(de). Да вясельля рыцар мог прымаць удзел у турныры ад ягонага пачатку да канца, поўные два тыдні. Прафэсійныя рыцары, накшталт Ўільяма Маршала, які да канца сваёй кар’еры перамог прыкладна 500 рыцараў, моглі ператварыцца ў багатых і паважаных людзей.[2] Часта ў выніку падзеньня з каня, прычынай якога зьяўляўся, як правіла, ўдар зброяй або штуршок, а разам нават сонечны ўдар, рыцар атрымліваў траўму. У пачатку 13-га стагодзьдзя на дзіды пачалі надзяваць бясьпечныя наканечнікі, а мячы затупляць.
Сучаснасьць
рэдагавацьДадзенае слова выкарыстоўваецца на турнірах па гістарычнаму фехтаваньню й сярод асоб, якія займаюцца гістарычнай рэканструкцыяй і/або ролевымі гульнямі для абазначэньня бою паміж дзьвюма групамі байцоў, «сьценка на сьценку».
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Buhurd — Zeno.org
- ^ Joachim Ehlers: Die Ritter. Geschichte und Kultur. München 2006, S. 82ff.