Брэгенцэрвальд
Брэгенцэрвальд (па-нямецку: Bregenzerwald, даслоўна «Брэгенцаўскі лес») — рэгіён на захадзе Аўстрыі, ў фэдэральнай зямлі Форарльбэргу. Разьмешчаны на паўднёвы ўсход ад Брэгенцу, ад якога й атрымаў назву.
Брэгенцэрвальд мае ўнікальны лясны і горны ляндшафт, і ўключаны ў папярэдні Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Разьвіты турызм.
У рэгіёне гавораць на асобым дыялекце нямецкае мовы — вэ́льдэрыш (па-нямецку: wälderisch), які астатнія жыхары Аўстрыі і суседняй Баварыі разумеюць зь цяжкасьцю.
Панарама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт рэгіёну (ням.)