Брыгада Каменнай Сьцяны

брыгада арміі Канфэдэрацыйных Штатаў

Брыгада Каменнай Сьцяны (па-ангельску: The Stonewall Brіgade) — самая вядомая брыгада арміі Канфэдэрацыі падчас Грамадзянскай вайны ў Амэрыцы, гэтак і ва ўсёй амэрыканскай гісторыі. Яна была навучана й узначалена генэралам Джэксанам Каменная Сьцяна, прафэсарам вірджынскага вайсковага інстытута. Яго цьвёрдая праграма навучаньня й строгія правілы вайсковай дысцыпліны ператварылі неспрактыкаваных рэкрутаў у самую эфэктыўную частку войска Поўдня, якая паказала сябе ў шматлікія баях ад Першага Бул-Рана да бітвы пры Спотсільвейні. Гэта была адзіная брыгада ў войскі Канфэдэрацыі, мянушка якой была афіцыйна зацьверджана Кангрэсам (30 траўня 1863 году).