Брэнбю Капэнгаген
«Брэ́нбю» (па-дацку: Brøndby) — дацкі футбольны клюб з гораду Капэнгагену, месьціцца на заходняй ускраіне дацкай сталіцы. Клюб зьяўляецца найбуйнейшым футбольным клюбам у Даніі, маючы ў сваіх шэрагах амаль 2 тысячы чальцоў. «Брэнбю» быў заснаваны ў 1964 годзе ў выніку зьліцьця двух мясцовых клюбаў. Адзінацаціразовы чэмпіён Даніі, сяміразовы ўладальнік Кубка Даніі.
Брэнбю | |
Поўная назва | Brøndbyernes Idrætsforening |
---|---|
Заснаваны | 3 сьнежня 1964 |
Горад | Капэнгаген, Данія |
Стадыён |
Брэнбю Умяшчальнасьць: 29 000 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Супэрліга |
· 2023—2024 | 2 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы brondby.com (дацк.) |
Пасьля заснаваньня ў горадзе яшчэ аднаго клюбу ў 1992 годзе, вядомага як «Капэнгаген», паміж камандамі маецца жорсткае супрацьстаяньне. Дэрбі паміж імі мае назоў «Новая фірма», капэнгагенаўскае супрацьстаяньне прыцягвае на стадыёны шмат заўзятараў на гульні паміж гэтымі супернікамі[2]. З 1985 па 2005 гады клюб атрымліваў перамогі ў чэмпіянаце 10 разоў, такім чынам атрымоўваючы чэмпіёнскі тытул раз на два сэзоны.