Браслаўская звязда

газэта

Браслаўская звязда — раённая газэта Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці.

Браслаўская звязда
Тып 2 разы на тыдзень
Заснавальнік Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт
Браслаўскі раённы Савет дэпутатаў
Галоўны рэдактар Вячаслаў Каладынскі
Заснаваная 19 студзеня 1919 (105 гадоў таму)
Палітыка Урадавая
Мова беларуская мова і расейская мова
Штаб-кватэра Браслаў, вул. Садовая, 59
Наклад 3878
Афіцыйны сайт braslav-star.by

Выдаецца з 1919 году. Заснавальнікі: Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт і Браслаўскі раённы Савет дэпутатаў. Газэта друкуецца ў КПУП «Наваполацкая друкарня».

Гісторыя

рэдагаваць
 
Былы будынак газэты

19 студзеня 1919 году выйшаў першы нумар газэты «Браслаўская камуна».

Пасьля аб’яднаньня Усходняй і Заходняй Беларусі зьявілася перыядычнае выданьне — газэта «Звязда». Першы нумар пасьля ўзьяднаньня выйшаў 1 кастрычніка 1939 году. Рэдакцыя і друкарня знаходзіліся ў будынку сучаснага краязнаўчага музэю ў Браславе.

У 1963 годзе газэта стала называцца «Браслаўская звязда»[1]

Рэдактары

рэдагаваць
  • А. Васілеўскі (1939—1940)
  • Хая Мерхасіна (ліпень 1940-?)
  • М. Башлакоў
  • Н. Цярэнцьеў (пач. 1980-х—2004)
  • Вячаслаў Каладынскі