Бонус-малюс
Бонус-малюс (па-лацінску: Bonus-Malus; у перакладзе «добры-дрэнны») — сыстэма скідак, звычайна прымяняецца ў страхавым бізнэсе, якая зьмяняе памер страхавой прэміі, якую плаціць кліент (страхаваны) страхаўніку ў залежнасьці ад ягонай гісторыі страхавых выпадкаў.
У большасьці разьвітых краінаў пры страхаваньні аўтамабіляў дзейнічае рэйтынгавая сыстэма, якая штрафуе страхаванага, адказнага за адно або больш дарожна-транспартных здарэньняў павелічэньнем памеру прэміі, малюсам, і заахвочвае страхаваных, якія не рабілі страхавых выпадкаў, памяншэньнем памеру прэміі, бонусам. Асноўная мэта гэтай сыстэмы складаецца ў падвышэньні зацікаўленасьці страхаваных у больш спраўным кіраваньні, а таксама ў тым, каб як мага лепш улічыць індывідуальныя рызыкі, каб кожны страхаваны плаціў страхавую прэмію, якая адпавядае ягонай уласнай частасьці страхавых выпадкаў.
Сыстэма бонус-малюс зьяўляецца часткай сыстэмы страхавога тарыфу.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Лемер Ж. Системы бонус-малус в автомобильном страховании: Пер. с англ. В.К. Малиновского. - М: Янус-К, 1998. - 270 с.
- Lemaire, J. (1995) Bonus-Malus systems in automobile insurance. ISBN 0-7923-9545-X
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Гэта — накід артыкула пра маркетынг. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |