Болцюкі

татарскі род

Болцюкі (па-польску: Bołciuk) — татарскі княскі род у ВКЛ, адгалінаваньне Наймановічаў. Прозьвішча паходзіць ад вёскі Болцюкаў, нададзенае каля 1530 Пётрашу Рамаданавічу Наймановічу. Ягоны прапраўнук Асман Абрагімавіч і стаў заснавальнікам роду, пакінуўшы трох сыноў Гусэйна, Рамадана ды Абрагіма. На гэтым інфармацыя пра род скончваецца. Магчыма, яго прадстаўнікі эмігравалі з Рэчы Паспалітае, а магчыма прынялі хрысьціянства й зьмянілі прозьвішча на Більдзюкевічы. У сярэдзіне XVII ст. былі вядомыя два Більдзюкевічы — Тамаш і Мікалай, сакратар каралеўскі — абодва татарскага паходжаньня.