Блакітніца алексіс

Блакітніца алексіс (Glaucopsyche alexis) — від матылькоў сямейства блакітніц.

Блакітніца алексіс
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпСуставаногія
КлясаВусякі
АтрадЛускакрылыя
СямействаБлакітніцы
РодБлакітніцы
ВідБлакітніца алексіс
Бінамінальная намэнклятура
Glaucopsyche alexis

Матылёк сярэдніх памераў, даўжыня пярэдняга крыла складае 15—18 мм. Самец зьверху блакітны зь цёмнай аблямоўкай па боку крыла, самка бурая са слабым блакітнаватым напыленьнем ля асновы крылаў. Зьнізу крылы шэрыя або сьветла-шэра-бурыя, пярэднія нясуць шэраг дугападобна разьмешчаных буйных чорных плям, абрамленых белым, слаба прыкметная сярэдняя пляма, заднія — драбнейшыя такія ж плямы і бірузовае напыленьне ля асновы.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Блакітніца алексіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў