Белая Русь (1906)
газэта (1906)
«Бе́лая Русь» — штодзённая грамадзка-палітычная і літаратурная газэта акцябрысцкага кірунку, фактычны орган шавіністычнага Паўночна-Заходняга рускага веча.
Выдавалася на расейскай мове ў Вільні (19 лютага (4 сакавіка) 1906 — 20 чэрвеня (3 ліпеня) 1906). Заснавальнік і выдавец А. А. Даронаў, рэдактары М. М. Дзьмітрыеў, Дзьмітры Даўгяла, А. А. Ляхвіцкі.
Выступала за пануючае становішча ў Паўночна-заходнім краі «рускага насельніцтва», да якога адносіла таксама беларусаў і ўкраінцаў, адмаўляла іх нацыянальную і культурную самастойнасьць. Адначасова выступала за ўвядзеньне беларускай мовы ў пачатковых школах дзеля барацьбы з «палянізацыяй краю».
Літаратура
рэдагаваць- Конан, У. М. «Белая Русь» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1993 Т. 1: А — Беліца. — С. 55—56.