Беларусь (1919, Горадня)
беларуская газэта
«Белару́сь» — газэта, орган Цэнтральнай беларускай рады Гарадзеншчыны.
«Белару́сь» | |
Тып | грамадзка-палітычная |
---|---|
Выдавец | Цэнтральная беларуская рада Гарадзеншчыны |
Заснаваная | 30 сакавіка 1919 (105 гадоў таму) |
Закрытая | 18 траўня 1919 (105 гадоў таму) |
Палітыка | Цэнтральная беларуская рада Гарадзеншчыны |
Мова | Беларуская |
Штаб-кватэра | Горадня |
Выдавалася на беларускай мове ў Гародне (30 сакавіка 1919 — 18 траўня 1919). Выйшла 11 нумароў.[1]
Асьвятляла культурнае жыцьцё гораду, пісала пра беларускую школу, літаратурна-музычныя вечары, беларускі настаўніцкі рух і інш. Друкавала матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі Беларусі. Пад рубрыкай «У нашых суседзяў» зьмяшчала інфармацыю пра падзеі ў Польшчы, ва Ўкраіне і ў Летуве. Друкавала агляд міжнароднага жыцьця. Вяла рубрыку «Мясцовая кроніка».[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ЭГБ, Т.1 с.486. Пяткевіч А. М., Т. 3. Мн., 1996
- ^ БЭ ў 18 т. Т. 3.