Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2005

Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2005 у паўфінале прадставіла Анжаліка Агурбаш зь песьняй «Love Me Tonight».

Конкурс песьні Эўрабачаньне-2005
Краіна Беларусь
Нацыянальны адбор
Абраны артыст Анжаліка Агурбаш
Абраная песьня «Love Me Tonight»
Мова песьні ангельская
Кампазытар Нікас Тэрзіс
Паэт Нэктарыяс Тэракіс
Вынікі
Вынік у паўфінале 13 месца, 67 ачкоў
Іншыя ўдзелы

Нацыянальны адбор

рэдагаваць
Песьня Выканавец Месца
1 «Smile» Паліна Смолава 2
2 «Boys and Girls» Анжаліка Агурбаш 1
3 «Моя любовь — сладкий яд» Натальля Тамела 3

Пазьней песьня, абраная нацыянальным адборам, была зьмененая па рашэньні выканаўцы.

Першыя 40 сэкундаў песьні Анжаліка стаяла ў залатой накідцы ў сярэдзіне сцэны. Пасьля словаў «Are you ready now?» яна паказвае рукі то ў левы, то ў правы бок, і адтуль выбягаюць мужчыны і кідаюцца ёй пад ногі. У пачатку першага выкананьня прыпева Анжаліка пайшла наперад, а накідка была сарваная. Пад ёй апынулася доўгая сіняя сукенка. Пасьля фінальнага пройгрышу і перад пачаткам перадапошняга паўтору прыпева таксама была зьнята сукенка, пад якой апынуўся залаты з бліскаўкамі гарнітур. У канцы выступу яна звалілася на сьпіну на рукі танцорам.

Галасаваньне

рэдагаваць
Галасы беларускіх тэлегледачоў
Адзнака Краіна
12 Расея
10 Швайцарыя
8 Ізраіль
7 Малдова
6 Латвія
5 Мальта
4 Нарвэгія
3 Сэрбія і Чарнагорыя
2 Вугоршчына
1 Румынія

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць