Беларускі хрысьціянскі гіт

«Беларускі хрысьціянскі хіт» — музычная сэрыя, якая была заснаваная Паўлам Севярынцам у 2008 годзе. На працягу дзесяці гадоў праваслаўны Павел Севярынец, пратэстантка Валянціна Шычко і каталічка Вольга Севярынец сабралі і выдалі больш за 150 найлепшых беларускіх хрысьціянскіх сьпеваў. Сьпярша былі «Хрысьціянскія гімны» (2008), «Хіты праслаўленьня» (2009), зборнік калядных гітоў «Хрыстос нарадзіўся» (2009), велікодных «Хрыстос уваскрос» (2010), складанкі «Бардаўскі хрысьціянскі хіт» (2010) і «Беларускі пілігрымскі хіт» (2014).

Канцэпцыя сэрыі простая: найлепшыя хрысьціянскія сьпевы розных канфэсіяў па-беларуску. Кожны дыск пачынаецца беларускім духоўным гімнам «Магутны Божа» ў розных выкананьнях, большасьць заканчваецца сьпеўнай малітвай «Ойча наш». Для кожнага зборніка папярэдне набіраецца 30—40 кампазыцыяў, зь якіх фокус-групы (супольнасьці вернікаў па 7—10 чалавек з розных рэгіёнаў) адбіраюць каля 20 найбольш моцных.

У «Беларускім хрысьціянскім хіце» ўдзельнічаюць Алеся Ўнукоўская і «Тэзаўрус», «Небасхіл» і «Laudans», Інэса Леаданская і Андрусь Мельнікаў, «Псальмяры» і «DVA», Ганна і Ядвіга Багдановічы, а таксама шмат іншых выканаўцаў.

Беларускі хрысьціянскі хіт-1: Гімны

рэдагаваць

Гэта першы альбом сэрыі. У ім 21 твор, абраны з дапамогай 10 фокус-групаў з 50 кампазыцый, што прайшлі папярэдні адбор. Сярод аўтараў і выканаўцаў «Беларускага хрысьціянскага хіта-1» — Алеся Ўнукоўская, Андрэй Мельнікаў, Вальжына Цярэшчанка, Інэса Леаданская, Вадзім Яткоўскі, гурты «Армагедон», «Два», «Небасхіл», «Псальмяры», «Сонца праўды», «Сябры», «Тэзаўрус», групы праслаўленьня і вакальныя калектывы цэркваў. Сярод аўтараў тэкстаў — Арсеньнева, Купала, Барадулін.

Беларускі хрысьціянскі хіт-2: Хіты праслаўленьня

рэдагаваць

У альбоме 21 твор. Сярод аўтараў і выканаўцаў — Алеся Ўнукоўская, Андрэй Мельнікаў, Вальжына Цярэшчанка, Вадзім Яткоўскі, гурты «Небасхіл», «Псальмяры», «Тэзаўрус», групы праслаўленьня і вакальныя калектывы цэркваў.

Беларускі хрысьціянскі хіт-3: Хрыстос нарадзіўся!

рэдагаваць

Трэці альбом сэрыі прысьвечаны Раству Хрыстову. Нараджэньню Збавіцеля радуюцца Алеся Ўнукоўская, Ганна і Галіна Багдановічы, Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Ганна Брадоўская і іншыя, гурты «Тэзаўрус», «Радасьць», «Еднасьць», «Магніфікат», музычныя і вакальныя калектывы цэркваў.

Беларускі хрысьціянскі хіт-4: Хрыстос уваскрос!

рэдагаваць

Чацьверты альбом прысьвечаны Ўваскрасеньню Ісуса Хрыста. Сярод аўтараў і выканаўцаў альбома — Алеся Ўнукоўская, Ганна і Галіна Багдановічы, Інэса Леаданская, Алена Васілевіч, Маргарыта Тарасава, Марыя Скуратовіч, гурты «Тэзаўрус», «Радасьць», «Еднасьць», «Магніфікат», «Новы Ерусалім», музычныя і вакальныя калектывы цэркваў.

Беларускі хрысьціянскі хіт-5: Бардаўскі

рэдагаваць

Дыск складаюць песьні, напісаныя і выкананыя беларускімі хрысьціянскімі бардамі, сярод якіх Тацяна Беланогая, Андрэй Мельнікаў, Алеся Ўнукоўская, Эдуард Акулін, Кася Камоцкая, Інэса Леаданская, Алесь Камоцкі й іншыя.

Духоўны гімн Беларусі «Магутны Божа» на пачатку альбома выконваюць удзельнікі праекту «Я нарадзіўся тут», малітву «Ойча Наш» ў аўтарскім вершаваным выкладаньні чытае народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Беларускі хрысьціянскі хіт-6: Пілігрымскі

рэдагаваць

Дыск складаюць найлепшыя песьні, якія беларускія хрысьціяне сьпяваюць і слухаюць падчас пілігрымак. Гэтыя песьні, як ніякія іншыя, падбадзёрваюць і не даюць сядзець на месцы, заклікаюць станавіцца пасьлядоўнікамі Хрыста, не зважаючы на цяжкасьці шляху.

Беларускі хрысьціянскі хіт-7: Люблю Беларусь

рэдагаваць

«Люблю Беларусь» — сёмы дыск сэрыі «Беларускі Хрысьціянскі Хіт». Тут сабраныя найлепшыя хрысьціянскія сьпевы, прысьвечаныя Беларусі. Знакамітыя хіты — такія, як «Беларусь» Яткоўскага, «Беларуская песьня» Вайцюшкевіча на словы Караткевіча або «Бог. Радзіма. Воля» Вінсэнта — чаргуюцца з адкрыцьцямі «Малітвы за Беларусь» Юлі Фраловай або «Мы разам» царквы «Ян Прадвесьнік (царква)». Канцэрт-прэзэнтацыя «Люблю Беларусь» адбылася на Раство 27 сьнежня 2014 году ў Менску. У канцэрце ўдзельнічалі гурт «Laudans», Андрэй Мельнікаў і Маргарыта Тарасава.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць