Беларускі калекцыянер
«Белару́скі калекцыяне́р» — газэта Арганізацыйнага камітэту Беларускага таварыства калекцыянэраў, выдавалася Алесем Сярожкіным і Ўладзімерам Цярохіным у Воршы з 1990 году[1]. Матэрыялы друкаваліся як клясычным правапісам так і наркамаўкай.
Культурна-асьветніцкае выданьне, публікаваліся матэрыялы, прысьвечаныя філятэліі, нумізматыцы. Выходзіла прыкладна да 1999 году. Выйшла 24 нумары. Быў падрыхтаваны і 25-ы нумар, але ён так і не зьявіўся з-за недахопу фінансаў.
Распаўсюджвалася газэта праз шапікі «Белсаюздруку», сядзібы Таварыства беларускай мовы і на сядзібе Беларускага народнага фронту. Была на яе і падпіска ў аддзяленьнях «Белпошты». Наклад напачатку — 990 асобнікаў, пазьней, пасьля зьменаў заканадаўства — 299 асобнікаў.
Пасьля выхаду першых нумароў «Беларускага калекцыянера» адразу адгукнуліся беларусы замежжа. Напрыклад, калекцыянэр з Чыкага Багдан Павук даслаў у рэдакцыю выяву маркі Слуцкага паўстаньня, якую на той час у Беларусі мала хто бачыў. Пісалі лісты калекцыянэры з Прыбалтыкі, Польшчы, Украіны, Нямеччыны, Расеі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гісторыя беларускага самвыдату: «Беларускі калекцыянер», mediakritika.by
Літаратура
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |