Беларускі антысавецкі супраціў 1944—1959 (фільм, 2008)
«Белару́скі антысаве́цкі супраці́ў 1944—1959» — дакумэнтальна-публіцыстычны фільм пра беларускую пасьляваенную антыкамуністычную партызанку. Фільм паводле кнігі «Беларускі супраціў» Сяргея Ярша і Сяржука Горбіка.
Беларускі антысавецкі супраціў 1944—1959 | |
Жанр | дакумэнтальны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Антось Цялежнікаў |
Вытворчасьць | ПартызанFilm |
Дата выхаду | 2008 |
Працягласьць | 46:29 |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
Стварэнне
рэдагавацьФільм зьяўляецца ў нейкім сэнсе экранізацыяй аднайменнай кнігі Сяргея Ярша й Сержука Горбіка.
Мэта фільма
рэдагавацьСтваральнікі карціны пастараліся асьвятліць старонку гісторыі, якую савецкая ўлада доўгія гады скрывала ад беларускага грамадзтва.
Ціск з боку гаспадарства
рэдагавацьЗадоўга да свайго выхаду на экраны стужка прыцягнула ўвагу беларускага КДБ. Напрыканцы 2006 году на беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя трое беларускіх студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў здымках дакумэнтальнага фільму. Спэцслужбы канфіскавалі ў іх кампутары. Супрацоўнікі КДБ шукалі ў іх, між іншага, працоўныя матэрыялы да фільму пра беларускі антыкамуністычны супраціў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Торэнт-файл
- Пра фільм(недаступная спасылка)