Беларуска-швэдзкія стасункі

Швэцыя і Беларусь усталявалі двухбаковыя дыпляматычныя стасункі ў 1992 року. Беларусь мае амбасаду ў Стакгольме, аналягічна й Швэцыя мае амбасаду ў Менску.

Дыпляматычны крызіс рэдагаваць

1 жніўня 2012 року беларускія ўлады паведамілі пра тое, што акрэдытацыя амбасадара Стэфана Эрыксана ня будзе працягнутая. У адказ на гэта швэдзкія ўлады заявілі, што ня прымуць новага амбасадара Беларусі і рэкамэндавалі двум супрацоўнікам беларускай амбасады пакінуць Стакгольм[1].

8 жніўня МЗС Беларусі абвясьціла пра адкліканьне ўсіх супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Стакгольме і рэкамэндавала швэдзкаму боку адклікаць сваіх дыпляматаў зь Менску[1].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ а б Тацяна Каравянкова. (3 кастрычніка 2012) Стэфан Эрыксан лічыць, што адной з прычын непрацягу яму акрэдытацыі ў Беларусі стала яго актыўная пазіцыя Палітыка, Беларусь — Эўразьвяз. БелаПАНПраверана 22 сьнежня 2012 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць