Беларуска-швэдзкія стасункі
(Перанакіравана з «Беларуска-швэдзкія дачыненьні»)
Швэцыя і Беларусь усталявалі двухбаковыя дыпляматычныя стасункі ў 1992 року. Беларусь мае амбасаду ў Стакгольме, аналягічна й Швэцыя мае амбасаду ў Менску.
Дыпляматычны крызіс
рэдагаваць1 жніўня 2012 року беларускія ўлады паведамілі пра тое, што акрэдытацыя амбасадара Стэфана Эрыксана ня будзе працягнутая. У адказ на гэта швэдзкія ўлады заявілі, што ня прымуць новага амбасадара Беларусі і рэкамэндавалі двум супрацоўнікам беларускай амбасады пакінуць Стакгольм[1].
8 жніўня МЗС Беларусі абвясьціла пра адкліканьне ўсіх супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Стакгольме і рэкамэндавала швэдзкаму боку адклікаць сваіх дыпляматаў зь Менску[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Тацяна Каравянкова. (3 кастрычніка 2012) Стэфан Эрыксан лічыць, што адной з прычын непрацягу яму акрэдытацыі ў Беларусі стала яго актыўная пазіцыя. БелаПАН. Праверана 22 сьнежня 2012 г. Архіўная копія ад 2020-12-02 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |