Беларуская сацыялістычная партыя
Белару́ская сацыялісты́чная па́ртыя — палітычная партыя Беларусі. Лідэрам партыі зьяўляўся Міхаіл Падгайны. Кіруючы орган — Палітычны камітэт.
Беларуская сацыялістычная партыя | |
Лідэр партыі | Міхаіл Падгайны |
---|---|
Дата заснаваньня | 1995 |
Штаб-кватэра | Менск, пр-т Скарыны, 25 |
Ідэалёгія | сацыялізм |
Мэты
рэдагавацьСтварэньне грамадзтва сацыялістычнай арыентацыі, будаўніцтва прававой сацыяльнай дэмакратычнай дзяржавы, стварэньне ўмоваў для годнага і шчасьлівага жыцьця ўсяго насельніцтва Беларусі.[1]
Гісторыя
рэдагавацьСтвораная ў 1995 годзе. Дата рэгістрацыі — 19 красавіка 1995 году.
На парлямэнцкіх выбарах 1995 году атрымала адзін мандат у Вярхоўным Савеце.
Партыя спыніла сваё існаваньне ў 1999 годзе (не прайшла перарэгістрацыю).[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Сьпіс палітычных партый, дзейсных у Рэспубліцы Беларусь (рас.)
- ^ Nohlen, D & Stöver, P (2010) Elections in Europe: A data handbook, p254 ISBN 9783832956097