Беларуская партыя працоўных
Беларуская партыя працоўных — палітычная партыя ў Беларусі, якая знаходзілася ў апазыцыі да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Лідэрам партыі зьяўляецца Аляксандар Бухвостаў.
Беларуская партыя працоўных | |
Лідэр партыі | Аляксандар Бухвостаў |
---|---|
Дата заснаваньня | 2009 |
Штаб-кватэра | Менск |
Саюзьнікі і блёкі | АГП, БНФ, ПКБ |
Ідэалёгія | сацыял-дэмакратычная, апазыцыйная |
Колькасьць | 1025 (2009) |
Мэты
рэдагавацьПабудова ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнага грамадзянскага грамадзтва і стварэньне прававой дзяржавы на прынцыпах духоўнай, палітычнай і эканамічнай волі чалавека, дабрабыту, маральнасьці, сацыяльнай справядлівасьці і згоды грамадзян.
Гісторыя
рэдагавацьПрацэс стварэньня БПП пачаўся яшчэ ў 2004 годзе, адразу пасьля зьліквідаваньня Беларускай партыі працы. Мін'юст Беларусі абвінаваціў партыю ў сыстэматычным парушэньні Грамадзянскага кодэкса, закона аб палітычных партыях і ўласнага статуту.
26 ліпеня 2009 году адбыўся ўстаноўчым зьезд партыі. У ім удзельнічала 65 дэлегатаў з усіх абласьцей Беларусі. Старшынём быў абраны Аляксандар Бухвостаў. Намесьнікамі старшыні партыі абраны Мікалай Пахабаў і Андрэй Еўдакімовіч. На зьезьдзе таксама былі прыняты праграма і статут БПП.
У 2009 годзе ў Беларускай партыі працоўных налічвалася 1025 сяброў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- У Менску праходзіць устаноўчы зьезд Беларускай партыі працоўных(недаступная спасылка) // Эўрапейскае радыё для Беларусі
- Бухвостаў аднаўляе Партыю працоўных // Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |