Беларуская народная партыя
Белару́ская наро́дная па́ртыя — палітычная партыя Беларусі. Лідэрам партыі зьяўляўся Віктар Цярэшчанка. Кіруючы орган — Камітэт.
Беларуская народная партыя | |
Лідэр партыі | Віктар Цярэшчанка |
---|---|
Заснавальнік | Віктар Цярэшчанка |
Дата заснаваньня | 1994 |
Штаб-кватэра | Менск, вул. К. Маркса, 18 |
Мэты
рэдагавацьСадзейнічаньне пабудове ўнітарнай, дэмакратычнай, сацыяльна-прававой дзяржавы; садзейнічаньне правядзеньню эканамічных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь садзейнічаньне забесьпячэньню гарантыяў грамадзянскіх правоў і воляў для кожнага чалавека.[1]
Гісторыя
рэдагавацьСтвораная ў 1994 годзе. Дата рэгістрацыі — 8 сьнежня 1994 году.
На парлямэнцкіх выбарах 1995 году атрымала адзін мандат у Вярхоўным Савеце.
Партыя спыніла сваё існаваньне ў 1999 годзе (не прайшла перарэгістрацыю).[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Сьпіс палітычных партыяў, дзейсных у Рэспубліцы Беларусь (рас.)
- ^ Nohlen, D & Stöver, P (2010) Elections in Europe: A data handbook, p254 ISBN 9783832956097