Беларуская мэдычная думка
«Белару́ская мэды́чная ду́мка» — беларускі навуковы часопіс на мэдычную тэматыку, які выходзіў у 1924—1929 роках. Орган народнага камісарыяту аховы здароўя Беларускай ССР. Выдаваўся па-беларуску і расейску.
Беларуская мэдычная думка | |
Тэматыка | мэдычная |
---|---|
Пэрыядычнасьць | нерэгулярна |
Краіна | Беларуская ССР |
Заснавальнік | Наркамат аховы здароўя Беларускай ССР |
Галоўны рэдактар | Міхаіл Барсукоў |
Дата заснаваньня | 1924 |
Дата закрыцьця | 1929 |
Мова |
|
Аб’ём | 7—8 д. а. |
Наклад | 800 ас. |
У 1922 року створаная Камісія для арганізацыі падрыхтоўчай працы па выданьні часопіса[1]. Першы нумар выйшаў у верасьні 1924 року пад назвай «Белорусская медицинская мысль». Сурэдактары першага нумару — намесьнік наркама аховы здароўя Елізары Зэліксон і лекар-нэўрапатоляг, дэкан мэдычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Міхаіл Кроль(d)[2]. У 1925—1929 выходзіў пад назвай «Беларуская мэдычная думка». Рэдактарам стаў наркам аховы здароўя, дацэнт Міхаіл Барсукоў(d). Сябры рэдкалегіі: Міхаіл Кроль, Барыс Эльбэрт(d), Майсей Поляк(d), Сакалоў, Іван Цьвікевіч.
Публікаваў матэрыялы ў пытаньнях біялёгіі, клінічнай і экспэрымэнтальнай мэдыцыны, сацыяльнай гігіены. З прычыны недахопу фінансаваньня выходзіў непэрыядычна. У 1929 року Елізары Зэліксон быў рэпрэсаваны, часопіс спыніў існаваньне[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Змачинская Н. Ф., Лыскова Т. П. (19 тращня 2014) Журнал «Белорусская медицинская мысль» в 1924 году, «Медицинский журнал БССР» в 1938 году, «Здравоохранение Белоруссии» в 1955 году, а сегодня — «Здравоохранение» (рас.) История медицины. Здравоохранение: Научно-практический рецензируемый ежемесячный журнал. Праверана 13 кастрычніка 2022 г.
- ^ а б Шарабчиев 2008.
Літаратура
рэдагаваць- Ю.Т. Шарабчиев. Научные медицинские журналы: история становления и проблемы развития в Беларуси // Медицинские новости. — 2008. — № 5. — С. 11—18.