Баі за Сухумі (1993)
Баі за Сухумі — падзеі 16—27 верасьня 1993 году, якія адбываліся падчас грузінска-абхаскай вайны. Падчас баёў кантроль над горадам перайшоў ад сіл Грузіі да сіл Рэспублікі Абхазіі.
Баі за Сухумі | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грузінска-абхаская вайна | |||||||||
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Узброеныя сілы Грузіі | Узброеныя сілы Рэспублікі Абхазія, Расейскія вайскоўцы | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
Адзін батальён | Некалькі тысяч байцоў | ||||||||
Страты | |||||||||
| Невядомыя | ||||||||
Хада падзей
рэдагаваць16 верасьня сілы, якія выступалі за аддзяленьне Абхазіі ад Грузіі, парушылі ўсталяванае раней перамір’е (варта падкрэсьліць, што грузінскія сілы таксама парушалі перамір’е абстрэлу), ініцыятарам якога выступіла ААН, а гарантам — Расейская Фэдэрацыя, і пачалі штурм Сухумі, зь якога ў рамках перамір’я былі выведзеныя грузінскія танкі і цяжкая артылерыя. У апэрацыі ўдзельнічалі Абхаскія фармаваньні, атрады Канфэдэрацыі народаў Каўказу, казакі і расейскія вайскоўцы. Грузінскія вайсковыя часткі, якія заставаліся ў горадзе, не маглі спыніць наступ пераўзыходзячых па колькасьці войскаў праціўніка. На працягу дня 27 верасьня былі захоплены масты і будынак тэлебачаньня, а таксама большая частка гораду. Грузінскія атрады адышлі да будынка ўраду Абхазкай аўтаномнай рэспублікі, які затым таксама быў узяты абхаскімі сіламі.
Масавыя забойствы
рэдагаваць27 верасьня, пасьля двухгадзіннага бою каля будынку Саўміну, абхазамі былі захопленыя і затым расстраляныя без суду супрацоўнікі прагрузінскага ўраду Абхазіі: старшыня Рады міністраў Абхазіі Жыулі Шартава, дзяржаўны радны Вахтанг Гэгэлашвілі, супрацоўнік Саўміну Сумбат Саакян, міністар прамысловасьці Раўль Эшбаеў, мэр Сухумі Гурам Габіскірыя, кіраўнік прэс-цэнтру Аляксандар Берулава і інш.[2]
У спадзеве на перамі’е вялікая колькасьць мірных жыхароў засталіся ў горадзе. Сэпаратысты і іх саюзьнікі пачалі зачышчаць на вуліцах Сухумі ад цывільных асобаў грузінскай нацыянальнасьці, якіх знаходзілі. Мужчыны, жанчыны і дзеці былі расстраляныя на вуліцах, на дарогах і ў сваіх ўласных кватэрах, дамах і дварах. Па словах відавочцаў, многія людзі сталі аб’ектамі катаваньняў. Некаторыя зь іх вымушаныя былі назіраць, як катуюць і забіваюць іх дзяцей, ці наадварот, дзеці бачылі, як забіваюць іх бацькоў[3].
Калі абхазы ўварваліся ў мой дом, яны вывелі мяне і майго сямігадовага сына на вуліцу. Пасьля таго, як нас прымусілі ўкленчыць, яны застрэлілі майго сына проста на маіх вачах. Пасьля гэтага, як яны схапілі мяне за валасы і цягнулі да бліжэйшай студні. Абхаскі салдат прымусіў мяне глядзець уніз, студні; Там я ўбачыў трох маладых чалавек і пару пажылых жанчын, якія стаялі голымі ў вадзе. Яны крычалі і плакалі, абхазы скінулі на іх трупы. Пасьля гэтага яны кінулі туды гранату. Я быў вымушаны зноў укленчыць каля забітых. Адзін з салдат узяў нож і выразаў вока аднаго нябожчыка побач са мной. Пасьля ён пачаў церці мае вусны і твар гэтым вокам. Я ня мог больш трываць і страціў прытомнасьць. Яны пакінулі мяне там у кучы трупаў. | ||
Chervonnaia, Svetlana Mikhailovna. Conflict in the Caucasus: Georgia, Abkhazia, and the Russian Shadow. p 87, Fall of Gagra. |
Са словаў пісьменьніка Тамаза Надарэішвілі, у Сухумі была згвалтаваная, жорстка забітая і расьсечана дзяўчына, побач з парэшткамі якой пакінулі запіску: «Як гэтыя часткі цела больш не злучыць, так і Абхазія з Грузіяй не павінны быць больш разам»[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Human Rights Watch, GEORGIA/ABKHAZIA: VIOLATIONS OF THE LAWS OF WAR AND RUSSIA'S ROLE IN THE CONFLICT, March 1995
- ^ Завесай маўчаньня аточаны ўдзел яго таварышаў
- ^ Chervonnaia, Svetlana Mikhailovna. Conflict in the Caucasus: Georgia, Abkhazia, and the Russian Shadow. Gothic Image Publications, 1994.
- ^ Nadareishvili, Tamaz. Genocide in Abkhazia. Tbilisi: Samshoblo, 1997, p 94
Літаратура
рэдагаваць- Andrew Andersen: «Russia Versus Georgia: One Undeclared War in the Caucasus», Centre for Military and Strategic Studies, Canada, October 2001.
- «Georgia/Abkhazia: Violations of the Laws of War and Russia’s Role in the Conflict», Human Rights Watch Report, Vol. 7, No. 7, March 1995.
- Белая книга Абхазии. Документы, материалы, свидетельства. 1992—1993, Сост. Воронов Ю. Н., Флоренский П. В., Шутова Т. А., Москва, 1993.
- Спіс загінулых у Сухумі ў 1992—1996 гадох на сайце separatizm.narod.ru.