Батыст
Баты́ст (па-француску: batiste; ад імя францускага ткача 13 стагодзьдзя Батыста Шамбрэ) — высакаякасная тонкая паўпразрыстая льняная або баваўняная тканіна; вырабляецца з тонкай кручанай пражы, якая звычайна падвяргаецца апрацоўцы канцэнтраваным растворам шчолачы для наданьня шаўкавістага бляску і мяккасьці; выкарыстоўваецца для пашыву бялізны, сукенак, блюзак.
ЛітаратураРэдагаваць
- Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў / Уклад. Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Батыст — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў