Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
Белару́ская сацыя́льна-спарты́ўная па́ртыя (БССП) — палітычная партыя Беларусі. Падтрымлівае прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя | |
па-беларуску: Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя | |
Лідэр партыі | Уладзімер Александровіч |
---|---|
Дата заснаваньня | 1994 |
Распушчаная | 4 верасьня 2023 |
Штаб-кватэра | 220000, Менск, вул. Каліноўскага, 77а, корп.Б, пак. 3; тэл. 283-07-50 |
Саюзьнікі і блёкі | Рэспубліканская каардынацыйная рада кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў |
Ідэалёгія | прапрэзыдэнцкая |
Колькасьць | 1463 |
Дэвіз | Здароўе народа - дабрабыт дзяржавы. |
Лідэрам партыі зьяўляецца Ўладзімер Александровіч. Кіруючы орган — Савет.
Мэты
рэдагавацьСадзейнічаньне ўмацаваньню эканамічна разьвітай, сацыяльна арыентаванай, стабільнай дзяржавы праз удасканаленьне грамадзкіх норм; аб’яднаньне прагрэсіўных сілаў Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі сацыяльных праграмаў, якія спрыяюць росту духоўнага, культурнага й эканамічнага патэнцыялу беларускага народу; прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемаў у галіне выхаваньня падрастаючага пакаленьня, прапаганда ідэяў грамадзянскасьці, патрыятызму й здаровага ладу жыцьця; далучэньне грамадзянаў да ўдзелу ў мясцовым самакіраваньні, да рашэньня сацыяльных задачаў, якія стаяць перад грамадзтвам.[1]
Гісторыя
рэдагавацьСтвораная 6 лістапада 1994 году. Дата рэгістрацыі — 9 сьнежня 1994. Дата перарэгістрацыі — 13 верасьня 1999.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |