А. Г. Вісэр (па-афрыкаанс: A.G. Visser; 1 сакавіка 1879 — 10 чэрвеня 1929) — паэт-афрыканэр.

А. Г. Вісэр
A.G. Visser
Помнік Вісэру
Помнік Вісэру
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Андрыс Герардус Вісэр
Нарадзіўся 1 сакавіка 1879
Фрасэрбург, ПАР
Памёр 10 чэрвеня 1929 (50 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці лекар, паэт
Мова афрыкаанс

Біяграфія

рэдагаваць

Андрыс Герардус Вісэр (афр. Andries Gerhardus Visser) нарадзіўся ў Фрэсбургу, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Моцная засуха вымусіла яго сям’ю пакінуць сваю фэрму ў Карнарвоне. Месцам нараджэньня паэта стаў намёт пад грушавым дрэвам на двары фэрмы. Першую адукацыю атрымаў у школе ў мястэчке Дальясафат.

Скончыў настаўніцкія курсы ў коледжы Нормааль у Кейптаўне і ў 19011906 гг. вучыў мэдыцыну ў Эдынбургу, Шатляндыя. Працаваў доктарам у Карнарвоне (1907—1909), Стэйтлервіле (19091916) і Гайдэльбэргу (19161929). Стаў блізкім сябрам паэта Юджына Марэя.

Жаніўся двойчы; у 1913 на Леці Конрадзі (Lettie Conradie), якая памерла ў 1920 і ў 1927 на Мары дэ Віер (Marie de Villiers). Памёр 10 чэрвеня 1929 году.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Gedigte (J.L. Van Schaik, 1925)
  • Rose van herinnering en ander gedigte (J.L. van Schaik, 1927)
  • Die purper iris, en ander nagelate gedigte (Nasionale Pers, 1930)
  • Uit ons prille jeug (Nasionale Pers, 1948)
  • Bloemlesing uit die gedigte (Van Schaik, 1955)
  • Kinderkeur (Van Schaik, 1967)
  • Roos en lanset: ’n keuse uit A.G. Visser (Van Schaik, 1978)
  • Versamelde gedigte (Tafelberg, 1981)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць