Аўтаномная праваслаўная царква
Аўтано́мная правасла́ўная царква́ — царква, якая не зьяўляецца памеснай праваслаўнай царквой, але мае амаль поўную аўтаномію ў сваім унунтраным жыцьці. Аўтаномныя цэрквы ўваходзяць у склад аўтакефальных, у якіх раней, як правіла, мелі статус епархіі, ці экзархата. Глава аўтакефальнай царквы абіраецца на Памесным саборы, а потым зацьвярджаецца главой аўтакефальнай царквы.
Зараз існуе 5 аўтаномных праваслаўны цэркваў:
- Фінляндзкая праваслаўная царква (знаходзіцца ў падпарадкаваньні Канстантынопальскага патрыярхату);
- Японская праваслаўная царква (знаходзіцца ў падпарадкаваньні Маскоўскага патрыярхату);
- Кітайская праваслаўная царква (знаходзіцца ў падпарадкаваньні Маскоўскага патрыярхату);
- Украінская праваслаўная царква (знаходзіцца ў падпарадкаваньні Маскоўскага патрыярхату);
- Сінайская праваслаўная царква (знаходзіцца ў падпарадкаваньні Ерусалімскага патрыярхату).