Экзархат
адзінка адміністрацыйнага падзелу праваслаўных цэркваў
Экзарха́т — (ад грэцкага έξαρχος — галава, начальнік, намесьнік):
- у Бізантыі ў канцы VI-VII ст. — вайскова-адміністрацыйная адзінка (намесьніцтва). Экзархі (намесьнікі) ўзначальвалі тут вайсковыя сілы і грамадзянскую адміністрацыю;
- у сучасных царкоўных хрысьціянскіх арганізацыйных структурах праваслаўнага і каталіцка-ўсходняга абрадаў — асобная нацыянальна-рэгіянальная адзінка, ці адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (замежная адносна мэтраполіі), ці мэтава створаная дзеля забесьпячэньня вернікаў гэтага абрада ў асаблівых умовах.
У Маскоўскім Патрыярхаце[1],[2]:- эпархіі Маскоўскага патрыярхату могуць быць аб’яднаныя ў экзархаты;
- найвышэйшая царкоўная ўлада ў экзархаце належыць Сыноду экзархата пад старшынствам экзарха;
- экзарха абірае Сьвяты Сынод і прызначае Ўказ Патрыярха;
- экзарх ёсьць эпархіяльным архіярэем сваёй эпархіі.
На 27.07.2013, паводле статуту, у арганізацыйна-адміністрацыйнай структуры «Русской православной церкви» ёсьць толькі адзін экзархат: «Белорусский экзархат Московского патриархата», які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |