Аўтамабільная прамысловасьць ва Ўкраіне
Аўтамабі́льная прамысло́васьць ва Ўкраі́не — галіна эканомікі Ўкраіны.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/06/%D0%9A%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%87%D1%83%D0%B3%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B0%D0%B2%D1%82%D0%BE%D0%BC%D0%BE%D0%B1%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4.jpg/250px-%D0%9A%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%87%D1%83%D0%B3%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B0%D0%B2%D1%82%D0%BE%D0%BC%D0%BE%D0%B1%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D0%B7%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B4.jpg)
Аўтамабільная прамысловасьць Украіны — гэта тэрмін, які ахоплівае шырокі спэктар кампаній і арганізацыяў у гісторыі ўкраінскай дзяржавы, якія ўдзельнічаюць у праектаваньні, распрацоўцы, вытворчасьці, маркетынгу і продажах легкавых аўтамабіляў, лёгкіх камэрцыйных аўтамабіляў, грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў, прычэпаў, матацыклаў, мапедаў, спэцыяльнай і вайсковай аўтамабільнай тэхнікі, запчастак і камплектуючых для аўтамабіляў, матацыклаў і мапедаў.
Гісторыя
рэдагавацьАўтамабілебудаваньне ва Ўкраіне прадстаўлена вытворчасьцю грузавых, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Да 1991 г. да аўтамабілебудаўнічага комплексу ўваходзілі 4 аўтамабільныя заводы:
- Для вытворчасьці легкавых аўтамабіляў — Запароскі і Луцкі,
- Для вытворчасьці грузавікоў — Крэмэнчуцкі аўтазавод;
- Для вытворчасьці аўтобусаў — Львоўскі аўтобусны завод.
Праектная гадавая магутнасьць іх складала: Запароскага (ЗАЗ) 300-350 тыс. штук, Луцкага аўтамабільнага (ЛуАЗ) — 17 тыс., Крэмэнчуцкага (КрАЗ) — 35 тыс. і Львоўскага аўтобуснага (ЛАЗ) — 16 тыс. аўтобусаў. Аўтамабілебудаўнічыя заводы абслугоўвалі больш за 60 прадпрыемстваў Украіны, якія выпускалі камплектуючыя, і больш за 300 прадпрыемстваў розных галін Саюза ССР. У найлепшыя часы (1985 г.) АўтаЗАЗ выпускаў каля 160 тыс. аўтамабіляў, Луцкі аўтамабільны (ЛУАЗ) больш за 10 тыс., КрАЗ больш за 30 тыс. і ЛАЗ больш за 15 тыс. аўтобусаў.
Вытворцы
рэдагавацьДзеючыя:
- Крэмэнчуцкі аўтамабільны завод (КрАЗ)
- Львоўскі аўтобусны завод (ЛАЗ)
- Запароскі аўтамабільны завод (ЗАЗ)
- Эўракар
- Карпарацыя "Богдан"
- Карпарацыя "Эталон"
- Канцэрн "Электрон"
Нядзеючыя:
- Луцкі аўтамабільны завод (ЛуАЗ)
- Крэмэнчуцкі аўтазборачны завод (КраСЗ)
- Анто-Рус