Атрыбу́цыя по́мніка — вызначэньне неад’емных якасьцяў помніка. Неабходнасьць навуковай атрыбуцыі помніка вынікае зь яе важнасьці ў ацэнцы значэньня аб’екта і магчымасьці яго разгляду як помніка.

У выпадку помнікаў архітэктуры для поўнай навуковай мастацтвазнаўчай атрыбуцыі патрэбна выўленьне наступных характарыстык:

  • уласная назва
  • месцазнаходжаньне
  • матэрыял
  • даты пабудовы і перабудоваў
  • імя заказчыка і дойліда
  • акрэсьленьне помніка паводле прынятай у навуцы архітэктурнай тыпалёгіі і мастацкіх стыляў.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Габрусь, Тамара. Навуковая атрыбуцыя помнікаў сакральнага дойлідства Беларусі // Каштоўнасці мінуўшчыны 5. Мінск, 2001