Асірава пакаленьне
Асірава пакаленьне — паводле Бібліі, сваю радаслоўную вяло ад Асіра (што ў перакладзе азначае: шчасьлівы), другога сына патрыярха Якава. Яму належала самая пладародная паўночная частка зямлі Ханаанскай. Задаволенае сваім геаграфічным становішчам, яно не праяўляла ваяўнічасьці і мірна жыло з суседзямі. Пасьля падзелу Ізраільска-Іўдзейскага царства на два самастойныя царствы яно падтрымлівала сувязі з іўдзейскім Ерусалімам.[1]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/12_Tribes_of_Israel_Map.svg/220px-12_Tribes_of_Israel_Map.svg.png)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Скарына Ф. Творы:… С. 165.
Літаратура
рэдагаваць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — 4250 ас. — ISBN 5-343-00151-3 С. 165