«Астэрыкс з Галіі» (па-француску: Astérix le Gaulois) — першы том сэрыі коміксаў пра Астэрыкса, які быў зроблены Рэнэ Гасіні (апавяданьні) і Альбэрам Юдэрзо (ілюстрацыі). Паводле апытаньня францускага часопісу Le Monde, якое было праведзена ў 1999 годзе, гэтая праца ўвашла ў сьпіс 100 лепшых кнігаў XX стагодзьдзя.

Астэрыкс з Галіі
Astérix le Gaulois
Жанр: комікс
Аўтар: Рэнэ Гасіні, Альбэр Юдэрзо
Мова арыгіналу: француская
Год напісаньня: 1959
Публікацыя: 29 кастрычніка 195914 ліпеня 1960
Выдавецтва: Hachette[d]
Наступны твор: Астэрыкс і залаты серп[d]

Уся Галія знаходзіцца пад рымскім кантролем, аднак толькі адная маленькая гальская вёска ўсё яшчэ трымае абарону супраць рымлянаў.

Цэнтурыён Црызм Бон, кіраўнік рымскага гарнізону ва ўмацаваным рымскім лягеры вельмі жадае даведацца на сакрэт нечалавечай сілы галаў пасьля таго, як адзін з галаў збіў адразу чатырох рымялнаў. Бон пасылае шпіёна пад выглядам гала ў вёску. Асоба рымляніна быў выкрыта, калі ён губляе свае накладныя вусы, але не раней чым той выявіў існаваньне чароўнага зельля, якое зварыў друід Панарамікс. Шпіён вяртаецца да лягеру і паведамляе аб сваім адкрыцьці цэнтурыёну. Црызм прыходзіць да высновы, што з дапамогай гэтага зельля, ён здолее зрынуць Юліюса Цэзара, і сам стане імпэратарам. Цэнтурыён разам са сваім памочнікама Маркам Гінандтонікам схопліваюць Панарамікса, каб той выкрыў ім рэцэпт зельля.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць