Асо́ка Та́на (па-ангельску: Ahsoka Tano; 36 ДБЯ, Шылі — 21 ДБЯ, Мортыс) або проста Асока — пэрсанаж сусьвету «Зорных войнаў», тагрутанка-джэдай, гераіня сэрыялу «Войны клонаў».

Асока Тана
Пэрсанаж «Зорных войнаў»
Расатагрута
Родная плянэтаШылі
Належыць даДжэдаі, Галяктычная рэспубліка
Дзейнасьцьпадаван
Стацьжаночая
Рост161 см
Вочыблакітныя
Зброязялёны сьветлавы меч
Здымкі
АгучкаЭшлі Экстайн

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Асока Тана нарадзілася на Шылі, роднай плянэце тагрутанаў, дзе яе знайшоў майстар-джэдай Пло Кун. Яна стала навучацца ў акадэміі, а ў чатырнаццацігадовым узросьце стала падаванкай Энакіна Скайўокера. Часткова ейнае падвышэньне было выкліканае пачаткам клянічных войнаў, а часткова тым, што Ёда намагаўся такім чынам «навучыць» Энакіна большай адказнасьці.

Асока карысталася зялёным сьветлавым мечам. Брала ўдзел у шмат якіх знакавых падзеях клянічных войнаў. Энакін даў сваёй вучаніцы мянушку «Шпілька».

У 20 сэрыі 5 сэзону «Войнаў клонаў» Асока сышла з Ордэну джэдаяў, чым тлумачыцца ейная адсутнасьць у трэцім эпізодзе сагі. Пасьля гэтага ейны лёс невядомы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць