Арыентал-мэтал
Арыентал-мэтал (па-ангельску: Oriental metal — «усходні мэтал») — паджанр фолк-мэталу, які зарадзіўся ў сярэдзіне 1990-х у Ізраіле, Сынгапуры й Армэніі. Першапраходцамі жанру сталі ізраільскія гурты Orphaned Land, Melechesh, Salem, сынгапурскі Rudra й армянскі Ayas.
Арыентал-мэтал | |
Стылістычнае паходжаньне | мэтал, усходняя музыка |
---|---|
Паходжаньне | Сярэдзіна 1990-х, Ізраіль, Сынгапур, Армэнія (СССР) |
Гісторыя
рэдагавацьПрагрэсіў-мэтал гурт Orphaned Land, сфармаваны ў 1991 годзе ў Ізраіле, выпусьціў свае першае дэма ў 1993 годзе й хутка прыцягнуў да сабе ўвагу лэйблаў сваім незвычайным гучаньнем. Дэбютны альбом «Sahara» выйшаў у 1994 годзе. Іхняя музыка зьмшчала элемэнты арабскага фолку. Існуе распаўсюджанае меркаваньне, што Orphaned Land зьяўляюцца вынаходнікамі жанру, названага «арыентал-мэтал»[1]. Тым ня менш, вядомыя запісы армянскага гурту Ayas, зробленыя яшчэ ў 1988 і 1991 гадох, дзе ўжо прыкметныя ўкрапваньні ўсходняе музыкі ў мэтале.
У 1993 годзе ў Ізраіле ўтварыўся гурт Melechesh, адзін зь першых антыхрысьціянскіх гуртоў у горадзе Ерусалім.[2] Пачаўшы з блэк-мэталу, яны перайшлі на арыентал-мэтал, першую праяву якога можна пачуць на міньёне «The Siege of Lachish» 1996 году.[3]
Задоўга да вышэйапісаных гуртоў, у 1985 годзе, у Ізраіле ўтварыўся гурт Salem. Пяць гадоў гурт быў у падпольлі й іграў блэк-мэтал, але ў 1990 годзе выпусьціў дэма «Millions Slaughtered» у стылі дэт-дум-мэтал, дзякуючы якому ў яго атрымалася падпісаць кантракт зь нямецкім лэйблам «Morbid Records». У 1992 і 1994 гадох выйшлі альбомы «Creating Our Sins» и «Kaddish» (канцэптуальны альбом аб халакосьце). Песьня «The Fading» з апошняга альбому трапіла на MTV.
Сфармаваны ў 1996 годзе гурт Distorted стаў першым мэтал-гуртом з Ізраілю з жаночым вакалам (Miri Milman). Свой стыль яны называюць «oriental death/doom metal»
У 1992 годзе ў Сынгапуры быў утвораны Rudra. Рудра — імя бога разбурэньня ў індуізьме. Назву гурт атрымаў праз даволі агрэсіўную музыку й, вядома, праз сваю набліжанасьць да ведычнае культуры. Іх унікальны стыль злучэньня этнічных і трансцэндэнтальных мэлёдыяў Індыі й цяжкіх рыфаў з блэк/дэт-мэталу зрабіў іх піянэрамі ў экспэрымэнтаваньні з выкарыстаньнем псыхадэлічнае музыкі Індыі ў экстрэмальным мэтале. Яшчэ адной асаблівасьцю ў іхняй музыцы зьяўляецца даданьне сьпеваў і мантраў на санскрыце, што, несумненна, дадае таямнічнасьць і містыку ў іхнюю творчасьць. Уласна, гэта й ёсьць тым, што было названае «ведычны мэтал».
Акрамя Ізраілю, Армэніі й Сынгапуру, ёсьць шмат гуртоў з суседніх краінаў. Напрыклад, Bilocate зь Ярданіі, Khalas з Палестыны, Odious з Эгіпту, Al-Namrood з Саудаўскае Арабіі, Voodoo Kungfu з Кітаю, Amogh Symphony зь Індіі, Langsuyr з Малайзіі.
Апрача краінаў Блізкага й Далёкага Ўсходу, арыентал-мэтал іграюць і ў іншых краінах. Напрыклад, Arkan з Францыі, Kenitra з Швайцарыі, Kartikeya з Расеі.
Выканаўцы арыентал-мэталу
рэдагаваць- Arallu (Ізраіль, з 1997)
- Distorted (Ізраіль, з 1993)
- Melechesh (Ізраіль, з 1993)
- Orphaned Land (Ізраіль, з 1991)
- Salem (Ізраіль, з 1985)
- Amaseffer (Ізраіль, з 2004)
- Rudra (Сынгапур, з 1992)
- Ayas (Армэнія, з 1987)
- Dogma (Армэнія)
- Oaksenham (Армэнія)
- Re De U (Армэнія)
- Voodoo Kungfu (Кітай)
- Amogh Symphony (Індыя)
- Narjahanam (Бахрэйн, з 2004)
- Langsuyr (Малайзія)
- Bilocate (Ярданія, з 2003)
- Khalas (Палестына)
- Odious (Эгіпет)
- Al-Namrood (Саудаўская Арабія)
- Janaza (Ірак)
- Myrath (Туніс)
- Kenitra (Швайцарыя)
- Arkan (Францыя)
- Kartikeya (Расея)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Rivadavia, Ed AMG Orphaned Land. Allmusic.com. Архіўная копія ад 2012-03-28 г.
- ^ Sharpe-Young, Garry Melechesh. Rockdetector. Праверана 2012-11-15 г. Архіўная копія ад 2012-11-21 г.
- ^ McKay, Aaron Interview with Moloch of Melechesh. Chronicles of Chaos. Архіўная копія ад 2012-03-28 г.