Аршанскі райвыканкам

Аршанскі раённы выканаўчы камітэт (скарочана Аршанскі райвыканкам) — выканаўчы камітэт у Аршанскім раёне. Падпарадкаваны Віцебскаму аблвыканкаму, але старшыню райвыканкаму прызначае асабіста прэзыдэнт Беларусі. Разьмешчаны па адрасе: м. Орша.

Старшыня райвыканкаму — Ігар Мароз (з 30 траўня 2023 году)[1].

Аршанскі райвыканком мае наступную будову[2]:

  • Старшыня райвыканкома
    • Першы намесьнік Старшыні
    • Намесьнік старшыні — Начальнік Управы сельскае гаспадаркі і харчаваньня
    • Намесьнік старшыні
    • Кіраўнік справамі — Начальнік Управы справамі
    • Намесьнік старшыні камісіі па справах непаўналетніх
  • Управы:
    • Управа справамі
    • Управа эканомікі
    • управа па працы, занятасці і сацыяльнае абароне
    • Управа па сельскае гаспадарцы і харчаваньня
    • Управа па адукацыі
    • Управа па землеўпарадкавання
  • Аддзелы:
    • Фінансавы аддзел
    • Аддзел арганізацыйна-кадравае работы
    • Аддзел гандлю і паслуг
    • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва
    • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі
    • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану
    • Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
    • Аддзел ідэалягічнай работы і па справах моладзі
    • Аддзел культуры
    • Аддзел спорту і турызму
    • Аддзел унутраных спраў
  • Юрыдычны сэктар
  • Аддзяленьне бухгалтарскага ўліку і справаздач

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць