Артас

велікодны хлеб

А́ртас (ад грэцкага άρτος — хлеб) — хлеб, які асьвячаецца на Вялікдзень у Праваслаўнай царкве.

Да асаблівасьцяў пасхальных абрадаў адносіцца асьвячэньне артаса у канцы сьвяточнай Літургіі. Гэта прасфара вялікага памеру з выяваю Крыжа ці Уваскрасеньня Хрыстовага. Гістарычнае паходжаньне артаса наступнае. Апосталы звычайна трапезьнічалі разам з Госпадам, а пасьля ўзнясеньня Яго на неба адкладалі частку хлеба для свайго Вучыцеля, выказваючы тым самым сваю веру ў нязьменную прысутнасьць сярод іх Іісуса Хрыста. Артас нагадвае, што Гасподзь Крыжовай сьмерцю і Уваскрасеньнем стаў для нас Сапраўдным Хлебам Жыцьця. У суботу Сьветлага тыдня пасьля адпаведнай малітвы артас раздрабляецца і раздаецца вернікам як сьвятыня. Спажываюць яго разам з хрышчэнскай вадою людзі, якія з той ці іншай прычыны пазбаўленыя магчымасьці прычашчацца, але гэта не замена Прычашчэньня.