Армянскі дыван
Армянскія дываны — ворсавыя і бязворсавыя дываны, вытканыя армянамі пачынаючы з дахрысьціянскага пэрыяду (да 301 г.) і да нашых дзён на тэрыторыі Армянскага нагор'я ці за яго межамі. Армянскае ткацтва дываноў непарыўна зьвязана зь іншымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва армян і працягвае традыцыі нацыянальнага выяўленчага мастацтва.
Галоўным адрозьненьнем армянскіх дываноў ад пэрсыдзкіх, азэрбайджанскіх і іншых дываноў зьяўляецца выкарыстаньне арнаментальных матываў са стылізаванымі выявамі жывёл і людзей.
Традыцыйна ў Армэніі дыванамі высьцілаюць падлогу, пакрываюць унутраныя сьцены жыльля, канапы, скрыні, сядушкі і ложкі. Дываны яшчэ часта служаць завесамі дзьвярных праёмаў, рызьніц і алтароў ў храмах, імі пакрываюць самі алтары ў цэрквах.