Аркгэм

(Перанакіравана з «Аркхэм»)

Аркгэм (па-ангельску: Arkham) — выдумленае места ў штаце Масачусэтс, ЗША. Упершыню згадваецца Гаўардам Лаўкрафтам. З тых часоў стаў неад’емнай часткай мітаў Ктулху.

Асноўныя зьвесткі

рэдагаваць

Дакладная лякацыя Аркгэма невядомая, але ведама, што ён знаходзіцца недалёка ад Інсмута й Даньвіча. Падчас вывучэньня твора Лаўкрафта можна выказаць здагадку, што Аркгэм ляжыць на поўначы ад Бостана й, імаверна, знаходзіцца ў вакрузе Эсэкс. Прататыпам Аркгэма, мажліва, паслужыла рэальнае (і таксама часта згадванае ў Лаўкрафта) места Салем.

Праз Аркгэм працякае рака Міскатонік. У Аркгэме разьмешчаны знакаміты Міскатанікскі ўнівэрсытэт, які неаднаразова іграў ролю ў твораў Лаўкрафта. Асноўнае друкаванае выданьне — «Аркгэм Эдвэртайзэр» — распаўсюджваецца таксама і ў Даньвічы. Да 1880 году яно называлася «Аркгэмская ґазэта».

Акрамя ўнівэрсытэту, заслугоўваюць увагі такія арґанізацыі, як Аркгэмскае гістарычнае таварыства й Аркгэмскі вар’яцкі дом.

Аркгэм — места, якое захоўвае нямала таямніцаў. Рэгулярныя зьнікненьні дзяцей, якія тлумачацца чалавечымі ахвярапрынашэньнямі, — далёка не адзіны прыклад.

Аркгэм у творчасьці Лаўкрафта

рэдагаваць

Аркгэм і зьвязаныя зь ім паняцьці ўвесь час зьяўляюцца ў творчасьці Лаўкрафта. Вось некаторыя са згадак: