Ардышэўка
рака ў Беларусі
Ардышэ́ўка — рака ў Сеньненскім і Лёзьненскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Лучосы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 93 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6‰.
Ардышэўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | воз. Ардышэва |
Вусьце | Лучоса |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 16 км |
Плошча басэйну | 93 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1,6 ‰ |
Выцякае з возера Ардышэва, цячэ Лучоскай нізінай. Упадае ў Лучосу каля вёскі Кучыншчына Лёзьненскага раёну[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 38
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 38