Ардашынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ардашынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ардашы.

Гісторыя

рэдагаваць

25 чэрвеня 2008 году сельсавет ліквідаваны рашэньнем Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў[1]. Усе населеныя пункты — Ардашы, Арляняты, Асманоўка, Балобаны, Баярск, Біцяняты, вёска Вішнёўка, хутар Вішнёўка, Вярэбушкі, Галавацішкі, Гейлешы, Каранды, Качаны, Копцевічы, Круглянка, Куты, Малявічы, Мілэйкава, Навасёлкі, Пераходы, Равок, Труханава, Чатыркі — перададзеныя Крэўскаму сельсавету.