Юрта
Ю́рта (у большасьці цюркскіх моваў yurt, yurta; манг. гэр) — пераноснае жыльлё ў качэўнікаў.
Юрта цалкам задавальняла патрэбнасьцям качэўнікаў дзякуючы сваім выгодам і практычнасьці. Яна хутка зьбіраецца і лёгка разьбіраецца сіламі адной сям’і на працягу адной гадзіны. Яна лёгка перавозіцца на вярблюдах і конях, яе лямцавае пакрыцьцё не прапускае дождж, вецер і ўмераны холад. Наяўнасьць адтуліны на самай вяршыні купала стварае цягу і дазваляе лёгка карыстацца агменем. Юрта і дагэтуль выкарыстоўваецца ў многіх выпадках чабаноў Манголіі і Кыргызстане.