Аранія
Каардынаты: 29°49′ пд. ш. 24°24′ у. д. / 29.817° пд. ш. 24.4° у. д.
Аранія — селішча ў ПАР, адзінае, у якім пражываюць выключна афрыканэры.
Гісторыя
рэдагавацьНевялікае селішча, прызначанае для пражываньня белага насельніцтва, было заснавана ў 1991 годзе групай афрыканэраў пад кіраўніцтвам Карэла Босгофа. Афіцыйнай датай адкрыцьця лічыцца 11 красавіка 1991 году. Участак зямлі ў раёне вёскі Флэйцьескрааль, што на Аранжавай рацэ ў Паўночнай Капскай правінцыі, быў выкуплены ў прыватную ўласнасьць і на ім заснаваная калёнія Аранія. У 2005 годзе яе насельніцтва складала каля 600 чалавек, выключна белыя, якія размаўлялі на афрыкаанс.
Узаемадзеяньне з уладамі
рэдагавацьДля наданьня законнасьці рэжыму сэгрэгацыі ў Араніі ўсё яе жыхары зьяўляюцца супрацоўнікамі адмыслова створанай юрыдычнай асобы. Каб чарнаскурыя не маглі атрымаць у Араніі працу дзейнічае становішча, аб тым, што на тэрыторыі Араніі працаваць могуць толькі супрацоўнікі кампаніі. Уваход на тэрыторыі селішча для чорных абмежаваны, у цёмнай час сутак знаходжаньне іх на тэрыторыі Араніі забароненае. Гэтае абмежаваньне грунтуецца на тым, што ўся тэрыторыя селішча зьяўляецца прыватнай уласнасьцю кампаніі.
Радыёстанцыя Араніі
рэдагавацьУ лістападзе 2005 году паводле пастановы Камісіі па камунікацыях ПАР спыніла сваё вяшчаньне радыёстанцыя «Radio Klub100», разьмешчаная ў Араніі. У пастанове паказваецца, што гэтая радыёстанцыя ажыцьцяўляла сваё вяшчаньне безь ліцэнзіі і таму павінна спыніць сваю дзейнасьць. Абсталяваньне станцыі было выключана.
«Назіраньне паказала, што гэтая станцыя зьяўляецца ўльтраправай і прытрымваецца выключна расісцкіх поглядаў», — паведаміла Лідзія дэ Суза, старэйшы мэнэджар, які кіруе выдачай ліцэнзіяў, дадаўшы, што чыньнікам закрыцьця станцыі паслужыла ўсёткі адсутнасьць ліцэнзіі, а ня зьмест радыёпраграмаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАранія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт Араніі (анг.)