Апулей
Апуле́й Луцый (124/125, г. Мадаўра, Паўночная Афрыка — каля 180) — старажытнарымскі пісьменьнік, аратар.
Апулей | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 125[1][2][3] |
Памёр | каля 170[3] |
Сужэнец | невядома[4] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, філёзаф, навэліст, паэт, рыторык, лекар |
Мова | лацінская мова[5][6] |
Біяграфічныя зьвесткі
рэдагавацьНарадзіўся ў горадзе Мадаўра на мяжы Гетуліі і Нумідыі ў сучасным Альжыры. Быў сынам заможнага чыноўніка высокага рангу. Добрую адукацыю атрымаў у родным горадзе, потым у Картагене. Выявіў здольнасьці да рыторыкі і філязофіі. Пасьля сьмерці бацькі атрымаў значны спадак і свабоду дзеяньня, ад’ехаў да Атэн. Далучыўся да школы плятонікаў, вывучаў філязофію. Шмат падарожнічаў па правінцыях Рымскай імпэрыі. Дасканала авалодаў лацінскай мовай у Рыме. Працаваў адвакатам у судзе. Вярнуўся ў родны горад, у якім пражыў некалькі гадоў. Займаў значныя пасады ў гарадзкой управе. Потым накіраваўся ў Александрыю, але на шляху цяжка захварэў і спыніўся ў горадзе Эе ў Трыпалі. Сустрэў свайго знаёмага па Атэнах Пантыяна. Ажаніўся зь ягонай маці Пундэтылі, якой было больш за 40 гадоў — на 15 гадоў больш, чым яму. Брат яе першага мужа і малодшы сын абвінавацілі Апулея ў тым, што ён ажаніўся на ёй з дапамогай магіі толькі дзеля ўзбагачэньня. Была распачатая судовая справа, якая магла скончыцца для Апулея сьмяротным пакараньнем. Апулей пасьпяхова абараніўся ў судзе ад прад’яўленых яму абвінавачваньняў. Гэтая гісторыя была занатаваная ў творы пад назвай «Апалёгія». Нягледзячы на гэта, пазьней Апулей усё ж лічыўся чараўніком. Гэта было выклікана зьместам ягонага другога значнага твору «Мэтамарфозы», якія мелі багата магічных і містычных матываў. У канцы жыцьця Апулей вярнуўся да Катрагена, карыстаўся аўтарытэтам, быў вядомы як добры аратар, стаў вярхоўным жрацом. Дакладная дата сьмерці Апулея невядомая. Яшчэ пры жыцьці ў горадзе зьявіліся дзьве ягоныя скульптуры, але як выглядаў Апулей, дагэтуль невядома. Захваваўся адзін мэдальён IV ці V стагодзьдзя, на якім напісана імя Апулея. Мэдальён паказвае сцэну з абвінаваўчага акта, пра які распавядаецца ў «Апалёгіі». Твар Апулея на ім правільны, крыху падобны на жаночы, з кучаравымі валасамі.
Творчасьць
рэдагавацьЗь яго літаратурнай спадчыны дайшла невялікая частка: «авантурна-алегарычны раман» «Мэтамарфозы» на лацінскай мове (шырэй вядомы пад назвай «Залаты Асёл»). «Залатымі» зваліся творы літаратуры, якія мелі вялікі посьпех. «Мэтамарфозы» складаюцца з 11 кніг, у якіх устаўленыя 12 навэл (сярод якіх, напрыклад, казка пра Амура і Псыхею, кнігі 4-6), з рэалістычнымі і сатырычнымі малюнамі з жыцьця рымскай правінцыі 2 ст. н. э. у спалучэньні з эротыкай, фантастыкай і містыкай, — адзін зь першых псыхалягічных раманаў у эўрапейскай літаратуры. Аповед у «Мэтамарфозах» вядзецца ад першай асобы, герой твору грэк, месца дзеяньня — Грэцыя. Час стварэньня твору ацэньваецца ў 170—175 гг.
Іншыя творы — «Апалёгія, ці Слова ў абарону супраць абвінавачваньня ў магіі»; зборнік урыўкаў з рытарычных прамоў Апулея «Флярыды»; навукова-філязофскія трактаты і інш.
На беларускую мову «Метамарфозы» пераклаў Пятро Бітэль.
Творы
рэдагавацьБеларускія пераклады
рэдагаваць- Метамарфозы, ці Залаты асёл // Лонг. Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою… : Раманы. Мн.: «Мастацкая літаратура», 1991. — С. 93-273.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Любкер Ф. Apuleius (рас.) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга, Ф. Гельбке, П. В. Никитин, В. А. Канский, пер. А. Д. Вейсман, Ф. Гельбке, Л. А. Георгиевский, А. И. Давиденков, В. А. Канский, П. В. Никитин, И. А. Смирнов, Э. А. Верт, О. Ю. Клеменчич, Н. В. Рубинский — СПб: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 119.
- ^ Apuleius // Альвін
- ^ а б Даведнік антычных філязофскіх крыніц (фр.) — CNRS.
- ^ Apuleius L. Apologia (лац.)
- ^ Mirabile: Digital Archives for Medieval Culture (італ.) — SISMEL – Edizioni del Galluzzo.
- ^ Apuleius, Lucius // CONOR.SI