Апошнія паведамленьні БАС

«Апошнія паведамленьні БАС» («Aposznija paviedamlenni BAS») — інфармацыйны бюлетэнь Беларускага аб'яднаньня студэнтаў у Польшчы. Выдаваўся на беларускай мове, лацінкай, у Варшаве (1981, 1989) пад кіраўніцтвам Галоўнай рады БАС, яго рэдагавалі варшаўскія і беластоцкія студэнты. № 1, 2 — лістапад 1981, № 3 — канец 1981 (канфіскаваны ўладамі), тры нумары ў 1989.[1]

Апошнія паведамленьні БАС
лац. Aposznija paviedamlenni BAS
Тып інфармацыйны бюлетэнь[d]
Заснавальнік БАС
Уладальнік БАС
Выдавец БАС
Краіна Сьцяг ПольшчыПольшча
Рэгіён Варшава, Беласток
Заснаваная 1981, 1989
Закрытая 1981, 1989
Мова беларуская
Штаб-кватэра Варшава, Беласток

Выданьне спрабавала быць супрацьвагай газэты Нівы, бо для маладых яна была не дастаткова народнаю. Газэта «Ніва» была спакойная і ня ўдзельнічала ў бурлівых падзеях пачатку і канца 1980-ых гадоў у ПНР.

Спыніла сваё выданьне, бо не было грошаў на выданьне далейшых выпускаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ ЭГБ, Т.6. Кн. 2. С. 320. Языковіч Л.